Первый раздел РП.ppt
- Количество слайдов: 53
Спробы рэформ у Рэчы Паспалітай у 1760 -я гг. Першы падзел краіны (1772) 2 гадзіны
План l l l Агонія дэмакратыі Выбары апошняга караля Спробы ўмацавання ўнутранага і знешнепалітычнага становішча Рэакцыя суседзяў на рэформы ў Рэчы Паспалітай Барская канфедэрацыя Дыпламатычнае афармленне 1 -га падзела
Характарыстыка Рэчы Паспалітай напярэдадні падзелаў l l У сярэдзіне 18 ст. РП знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу. Гэта праяўлялася ў слабай цэнтральнай уладзе, няздольнасці соймаў вырашаць эканамічныя і палітычныя пытанні (з-за існавання "ліберум вета"), барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і ўплыў у дзяржаве. Усё гэта паглыблялася неспрыяльнымі для РП знешнепалітычнымі абставінамі. У гэты час склаўся трывалы саюз паміж Расіяй і Прусіяй (пасля Сямігадовай вайны), адышлі на другі план Аўстрыя і Францыя, якія раней служылі процівагай для знешнепалітычных памкненняў Расіі і Прусіі, на РП-ю з боку Расіі і Прусіі аказваўся націск, з мэтаю захавання існуючага палажэння ў краіне. У гэтай сітуацыі лёс РП залежыў ад здольнасці пануючага класа пайсці на рэфармы дзеля ўзмацнення дзяржавы.
Агонія дэмакратыі l l Пасля Паўночнай вайны (1700 – 1721) Рэч Паспалітая стала спаўзаць да поўнай анархіі і зусім страчваць палітычную самастойнасць. Кароль больш не кантраляваў сітуацыю ў дзяржаве. Фактычна яму заставалася толькі камандаваць войскам ды раздаваць пасады. Кароль Аўгуст ІІІ (1733– 1763) наогул мала цікавіўся ўнутранымі справамі, праводзячы большую частку свайго праўлення ў Саксоніі ды ў падарожжах па розных еўрапейскіх краінах. Рэальная ўлада ў Рэчы Паспалітай, асабліва ў ВКЛ, належала буйнейшым магнацкім родам – некаранаваным удзельным князям і каралям.
Кароль Аўгуст ІІІ (1733 – 1763)
Агонія дэмакратыі l l У ВКЛ у 30– 60 -я гг. 18 ст. зноў сталі дамінаваць Радзівілы, якія зводзілі рахункі са сваімі праціўнікамі – Агінскімі, Пацамі, Сапегамі. Гэта вяло да магнацкіх войнаў, у час якіх магнаты спрабавалі рэалізаваць свае палітычныя праграмы. Вальныя соймы зрываліся (у 1734– 1762 гг. амаль усе), на павятовых адбываліся бойкі, узброеныя сутычкі, забойства апанентаў. Ацыццяўляўся ціск з боку магнатаў, якія жадалі падпарадкаваць сабе шляхту. У выніку, бязладдзе паралізавала дзяржаву.
Агонія дэмакратыі l У знешняй палітыцы Аўгуст ІІІ цесна супрацоўнічаў з Расіяй, войскі якой практычна не пакідалі тэрыторыю РП. У перыяд т. зв. сілезскіх войнаў паміж Прусіяй і Аўстрыяй і вайны за Аўстрыйскую спадчыну ў 1740 – 1748 гг. Аўгуст ІІІ – як саксонскі курфюрст – спачатку выступіў на баку караля Прусіі Фрыдрыха ІІ, які абяцаў яму Маравію і Верхнюю Сілезію. Аднак неўзабаве ён уступае ў саюз з аўстрыйскай імператрыцай Марыяй Тэрэзіяй, а ў 1745 г. заключае саюзніцкі дагавор з Аўстрыяй, Англіяй і Галандыяй (дарэчы, узамен за перадачу Расіі беларускіх і ўкраінскіх зямель Рэч Паспалітая павінна была атрымаць Княжацкую Прусію). Паражэнне саксонскіх войскаў сарвала гэтыя планы. У выніку войнаў амаль уся Сілезія апынулася пад уладай Прусіі.
Агонія дэмакратыі l Аўгуст ІІІ як саксонскі курфюрст уцягнуў Рэч Паспалітую ў яшчэ адзін узброены канфлікт – у Сямігадовую вайну (1756– 1763) паміж Прусіяй, якая выступіла ў саюзе з Вялікабрытаніяй і нямецкімі княствамі Гесен-Касель і Брауншвейг, і кааліцыяй, у якую уваходзілі Аўстрыя, Расія, Францыя, Саксонія, Швецыя, Іспанія і астатнія нямецкія княствы. Нягледзячы на тое, што Рэч Паспалітая захавала ў гэтай вайне нейтралітэт, на яе тэрыторыю часта пранікалі войскі абодвух ваюючых бакоў. Пратэсты аб парушэнні суверэнітэту не знайшлі водгукаў на міжнароднай арэне.
Агонія дэмакратыі l Рэч Паспалітая ўдзельнічаць у Сямігадовай вайне не магла, бо мела нешматлікае войска. Супраць стварэння моцнай арміі выступалі перш за ўсё шляхта і магнаты, якія бачылі ў ёй інструмент умацавання каралеўскай улады і ўстанаўлення абсалютысцкага праўлення – а значыць, пагрозу шляхецкім вольнасцям. Рэгулярная армія патрабавала пастаяннага спагнання падаткаў, што таксама выклікала нездавальненне шляхты. Спробы т. зв. “Сям’і” правесці рэформы на сеймах 1746 і 1748 г. закончыліся няўдачай – не без удзелу суседніх дзяржаў, якія імкнуліся яшчэ больш дэстабілізаваць жыццё ў аслабленай РП.
Выбары апошняга караля l Аўгуст ІІІ меў 11 дзяцей, аднак згодна з традыцыямі РП ніхто з іх не меў права ў спадчыну заняць польскі трон. Пасля смерці караля 5. 10. 1763 г. у Дрэздене пачалася барацьба новых прэтэндэнтаў на трон Рэчы Паспалітай.
Выбары апошняга караля Партыю магнатаў РП, якая выступала за выбранне караля з Пястаў (палякаў) і шукала падтрымкі ў Расіі, Аўстрыі і Велікабрытаніі (для правядзення рэформ), узначальвала т. з. “сям’я” (“фамілія”). У яе ўваходзілі: l Міхаіл-Фрыдэрык Чартарыйскі (26. 4. 1696 – 13. 3. 1775), канцлер ВКЛ у 1752– 1775 гг. l Адам Казімір Чартарыйскі (1. 12. 1733 – 19. 3. 1823), бацька Адама Ежы Чартарыйскага l Станіслаў Антон Панятоўскі
Адам Казімір Чартарыйскі
Выбары апошняга караля l Праціўнікі “фаміліі”. Партыя кароннага гетмана Браніцкага (рэспубліканцы, падтрымліваліся Францыяй і Аўстрыяй): Радзівілы (у т. л. Станіслаў Караль Радзівіл), Патоцкія, Мнішкі – падтрымлівалі прадстаўніка саксонскай дынастыі Віцінаў (саксонскі курфюрст Фрыдрых Хрысціян, памер 6. 12. 1763), а потым – самога Браніцкага.
Фрыдрых Хрысціян, саксонскі курфюрст (памер 6. 12. 1763)
Выбары апошняга караля l “Дырыжорамі” выбараў сталі Расія і Прусія. Яшчэ 6. 6. 1762 г. Петр ІІІ і Фрыдрых ІІ падпісалі дагавор, дзе ў сакрэтным артыкуле прадугледжвалася ўзвядзенне на трон РП “такой особы, которая е. и. величеству всероссийскому угодна будет”. Пасля ўзыходжання на трон (28. 6. 1762), Кацярына ІІ накіравала паслом у Варшаву Германа Кейзерлінга. У сакрэтным рэскрыпце паслу яна даручыла “рабіць” каралём стольніка ВКЛ графа Станіслава Панятоўскага.
Прускі кароль Фрыдрых ІІ Вялікі
Граф Герман Карл фон Кейзерлінг
Выбары апошняга караля l l У лістападзе 1763 г. паслы патаемна пазнаёмілі С. Панятоўскага з умовамі, на якіх Расія можа падтрымаць яго абранне. Кацярына ІІ у сакрэтнай інструкцыі адкрыта патрабавала, што Панятоўскі ў час свайго праўлення павінен лічыцца з інтарэсамі Расіі і ўсяляк ім спрыяць. Для патрымкі свайго кандыдата Расія ўвяла на тэрыторыю РП значнае войска. Пачалі ваенныя дзеянні супраць Радзівілаў (іх узначальваў “Пане Каханку”). Але пакуль С. К. Радзівіл крочыў з Белай Падляскі на Беларусь, расійскія войскі занялі Нясвіж і Слуцк. У бітве пад Шчарай (каля Слоніма) Радзівіл быў разбіты і адступіў на Валынь.
Выбары апошняга караля l 7. 9. 1764 г. пры падтрымцы расійскіх войскаў і прыдворнага войска Чартарыйскіх і насуперак волі шляхецкага лагера (яго узначальвалі Патоцкія і Браніцкія), Станіслаў Панятоўскі быў абраны польскім каралём і вялікім князем літоўскім.
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Спробы ўмацавання ўнутранага і знешнепалітычнага становішча РП l l Перыяд панавання апошняга каря і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага – эпоха надзвычай супярэчлівая. З аднаго боку, манарх залежыў ад Расіі, дзякуючы якой узышоў на трон, з другога – менавіта ў гады яго праўлення Польшча перажыла перыяд культурнага росквіту. Першыя гады праўлення караля С. А. Панятоўскага характарызаваліся значнай залежнасцю новага палітычнага курсу ад Расіі. Тым не менш новы польскі ўладар распачаў дзейнасць па мадэрнізацыі дзяржаўнага ладу, эканомікі і ўзброеных сіл РП.
Спробы ўмацавання ўнутранага і знешнепалітычнага становішча РП У час першага этапу рэформ (1764– 1766) было зроблена: У палітычнай сферы l Уведзена абмежаванне права “ліберум вета” (пры вырашэнні на сеймах пытанняў эканамічнага характару) l Створана т. зв. “канфедэрацыя караля з міністрамі” – прататып Кабінета міністраў (ажыццяўляў выканаўчую ўладу) l Дэпутаты вызваляліся ад абавязковых інструкцый сеймікаў.
Спробы ўмацавання ўнутранага і знешнепалітычнага становішча РП У эканамічнай і фінансавай сферы l Скасаваны ўнутраныя мытні, адменены шматлікія гандлёвыя зборы (іх замянілі адзіным “генеральным мытным зборам (падаткам)”) l Створаны 2 скарбавыя (каронная і ВКЛ) камісіі – для ўпарадкавання і павелічэння дзяржаўных прыбыткаў l Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска
Спробы ўмацавання ўнутранага і знешнепалітычнага становішча РП У ваеннай сферы l Заснавана Рыцарская (ваенная) школа (1765) l Створаны 2 вайсковыя камісіі (каронная і ВКЛ) – якім было даручана кіраванне войскамі. Яны выбіраліся на вальных сеймах і працавалі пад старшынствам вялікага ці палявога гетмана. Фактычна, камісіі абмежавалі ўладу гетманаў, якая раней не падлягала амаль ніякаму кантролю. l Колькасць войска планавалася павялічыць з 24 тыс. да 50 тыс. чалавек.
Рэакцыя суседзяў на рэформы ў Рэчы Паспалітай l l Расія, як і іншыя суседнія дзяржавы (асабліва Прусія), была зацікаўлена ў тым, каб РП была слабай і адсталай. Таму імператрыца Кацярына ІІ актыўна выступіла супраць правядзення рэформ. Згодна з расійска-прускай сакрэтнай канвенцыяй аб абарончым саюзе (31. 3/11. 4. 1764 г. , С. -Пецярбург) абедзве краіны абавязваліся перашкаджаць сілай зброі рэфармаванню дзяржаўнага ладу РП (не дапускаць ператварэння выбарчага каралеўства ў спадчыннае) і выступалі гарантамі абароны правоў не католікаў. Таму адмова сейма РП 1766 г. ўраўнаваць дэсідэнтаў і схізматыкаў у правах з католікамі была ўспрынята як спроба РП выйсці з-пад дыктату Расіі і Прусіі.
Гісторыя “дэсідэнцкага пытання” Такім чынам, падставай да ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы РП з'явілася дэсідэнцкае пытанне. l Наступ на правы праваслаўных і пратэстантаў пачаўся яшчэ ў час Контррэфармацыі 2 -й паловы 16 ст. У 2 -й палове 17– 18 ст. больш 50% праваслаўных цэркваў і 5 манастыроў былі перададзены уніятам. Ажыццяўляўся прымусовы перавод прыгонных у унію. Правы дэсідэнтаў былі істотна абмежаваны пастановамі сеймаў і канфедэрацый: l 1668 г. – пастанова: асобы, якія перайшлі з каталіцтва ў праваслаўе, ці уніяцтва, караліся выгнаннем l Канец 17 ст. – шэраг пастаноў – забарона праваслаўным выязджаць за мяжу, займаць пасады ў магістраце
Гісторыя “дэсідэнцкага пытання” l l l 1732 г. – праваслаўныя і пратэстанты пазбаўлены права абіраць на сеймы і ў трыбуналы. Хаваць нябожчыкаў дазвалялася толькі ноччу, шлюб, хрышчэнне, пахаванне маглі праводзіць па свайму абраду толькі з дазволу каталіцкіх святароў. 1764 г. – пастанова сейма: пакаранне смерцю за пераход з каталіцызму ў інш. вераспавяданне. 1766 г. – кракаўскі епіскап Солтык: вораг той, хто скажа слова на карысць іншаверцаў.
Гісторыя “дэсідэнцкага пытання” Чым жа тлумачацца такія спагнанні на дэсідэнтаў і схізматыкаў з боку ўлад? l Націск з боку фанатычных католікаў (іх шмат было сярод магнатаў і шляхты) l Агульная накіраванасць унутранай палітыкі на уніфікацыю і кансалідацыю розных частак РП (з мэтаю узмацнення дзяржавы) Адмоўныя бакі такой палітыкі l вяла да асіміляцыі беларусаў, украінцаў і часткі рускіх l давала падставу для умяшальніцтва ва ўнутраныя справы з боку суседзяў.
Дзеянні Прусіі і Расіі l l Кароль С. А. Панятоўскі і Чартарыйскія спачатку не паддаваліся націску Кацярыны ІІ і Фрыдрыха ІІ, якія дамагаліся ўраўнавання ў правах католікаў і дэсідэнтаў (пратэстантаў) і схізматыкаў (праваслаўных). Каб прымусіць РП выканаць патрабаванні Расіі і Прусіі на тэрыторыю краіны былі ўведзены (чарговы раз) расійскія войскі.
Дзеянні Прусіі і Расіі l Пры падтрымцы расійскага пасла ў РП князя Мікалая Рапніна дэсідэнты 20. 3. 1767 г. стварылі пратэстанцкую канфедэрацыю ў Торуні (на чале з маршалам Генрыхам фон Гольцам) і кальвінісцкаправаслаўную канфедэрацыю ў Слуцку (на чале з генерал-маёрам войска ВКЛ, кальвіністам Янам Грабоўскім і праваслаўным магілёўскім архіепіскапам Георгіям Каніскім, усяго 248 чалавек). Яны імкнуліся ўраўнаваць правы дысідэнцкай шляхты з каталіцкай.
Мікалай Васільевіч Рапнін
Георгі Каніскі
Дзеянні Прусіі і Расіі l l l 13. 6. 1767 г. прадстаўнікі магнацкай апазіцыі (пры падтрымцы М. Рапніна) стварылі каталіцкую Радамскую канфедэрацыю (на чале з Каралям Станіславам Радзівілам). Канфедэрацыя звярнулася да Кацярыны ІІ з просьбай паспрыяць адмене курса рэформаў і вяртанню да старых парадкаў. Пад ціскам з боку Расіі кароль С. А. Панятоўскі пайшоў на ўступкі): склікаў сканфедэраваны сейм (чым вярнуў давер Кацярыны ІІ).
Барская канфедэрацыя l l l У лютым 1768 г. сейм 1767– 1768 гг. пад дыктоўку М. Рапніна (расійскія войскі былі размешчаны пад Варшавай) ураўнаваў некаталіцкую шляхту з каталіцкай. Яна зноў атрымала права займаць дзяржаўныя пасады, узносіць храмы і адчыняць школы і інш. Дагаворам паміж РП і Расіяй аб вечным сяброўстве і гарантыях ад 13. 2. 1768 г. былі паццверджаны “Кардынальныя правы”[1] шляхты. Гарантам выканання гэтых рашэнняў сейм назваў Расію. Дыктат пасла М. Рапніна і ўступкі дэсідэнтам выклікалі незадавальненне кансерватыўнай, але патрыятычна настроенай шляхты.
Барская канфедэрацыя l “Кардынальныя правы” – сістэма фундаментальных прававых нормаў дзяржаўнага ладу РП у 16– 18 ст. , замацаваных у якасці абавязковых і непарушальных прынцыпаў. На сейме былі паццверджаны права выбару караля, “ліберум вета”, права абвяшчэння канфедэрацыі, выключнае права шляхты займаць дзяржаўныя пасады, валодаць зямлёй і чыніць суд над прыгоннымі. Новыя нормы: памешчыкам забаранялася прыгаворваць прыгонных сялян да пакарання смерцю, на тэрыторыю Польшчы пашырана норма права аб крымінальнай адказнасці шляхціча за забойства простага чалавека. Кардынальныя правы дэкларавалі нязменнасць дзяржаўнага ладу РП і абвяшчалі гарантам гэтага Расію. Такім чынам дэ-юрэ ўнутраныя справы РП былі пастаўлены ў залежнасць ад пазіцыі Расіі.
Барская канфедэрацыя l 29. 2. 1768 г. кансерватыўны лагер стварыў на Падоллі Барскую (крэпасць Бар на Украіне, сучасная Вінніцкая вобл. ) канфедэрацыю. Кіраўнікамі канфедэрацыі сталі ружанскі падкаморнік Міхаіл Красінскі (разаз з Адамам Красінскім) і варэцкі стараста Юзаф Пуласкі. Яна выступала за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы, за правядзенне РП самастойнай палітыкі, і вяршэнства каталіцкай веры.
Барская канфедэрацыя У ходзе 4 -гадовай грамадзянскай вайны слабыя атрады барскіх канфедэратаў[1] не мелі ніякіх шанцаў на перамогу ў сутыкненні з расійскімі войскамі і атрадамі, вернымі С. А. Панятоўскаму. l [1] Канфедэратам дапамагалі: Аўстрыя (дазвол на падрыхтоўку на сваёй тэрыторыі атрадаў), Францыя (пасылала грошы і ваенных інструктараў), Турцыя (абвясціла вайну Расіі).
Барская канфедэрацыя l Тым не менш, 9. 8. 1770 г. барскія канфедэраты абвясцілі дэтранізацыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага і бескаралеўе. Але спроба выкрадання караля скампрамітавала іх у шляхецкім асяроддзі. Панятоўскі пачаў шукаць яшчэ большай падтрымкі ў Расіі.
Барская канфедэрацыя Канфедэраты ўжывалі, пераважна, партызанскія сродкі барацьбы. Таму урадавыя сілы не маглі хутка перамагчы ўзброеную апазіцыю. l Тым не менш канфедэратам пад камандаваннем Казіміра Пуласкага і Яна Савы-Цалінскага ўдалося здабыць некалькі перамог. Асабліва праславілася абарона Чанстаховы і Ланцкароны. l Самыя буйныя бітвы канфедэратаў ВКЛ (на чале з генеральным маршалкам Міхалам Пацам) з расійскімі войскамі адбыліся ў 1769 г. пад в. Арэхва.
Барская канфедэрацыя l l Восенню 1771 г. у бітве пад Сталавічамі А. В. Сувораў разбіў 3 -тыс. атрад гетмана вялікага літоўскага М. Каз. Агінскага (з верасня 1771 г. на баку канфедэратаў). З гэтага часу перавага канчаткова схілілася на бок расійскіх войскаў. На Украіне (Падоллі) выбухнула сялянскае паўстанне – “Калііўшчына” (было выклікана абурэннем сялян рабункамі і забойствамі мірнага насельніцтва, якія суправаджалі канфедэратаў. Хваляванні павялічыліся у сувязі з чуткамі аб намерах шляхты прымусова перавесці мясцовых праваслаўных у унію). Паколькі сялянскае паўстанне пагражала перакінуцца ў іншыя рэгіёны, урад РП звярнуўся за дапамогай да Кацярыны ІІ. Сумеснымі дзеяннямі каралеўскіх і царскіх войскаў паўстанне было задушана.
Міхал Казімір Агінскі
Максім Жалязняк
Барская канфедэрацыя l Пасля разгрому Барскіх канфедэратаў (у 1772 г. паў апошні бастыён – Чанстахоў), тысячы палонных былі вывезены ў глыб Расіі, а кіраўнікі канфедэрацыі (у т. л. Казімір Пулаўскі, будучы герой Вайны за незалежнасць ЗША) – эмігрыравалі.
Дыпламатычнае афармленне 1 -га падзелу l l l Разгром барскіх канфедэратаў даў магчымасць прыступіць до 1 -га падзелу РП. 25. 7(5. 8). 1772 у Пецярбургу была падпісана сакрэтная канвенцыя паміж Расіяй і Прусіяй, да якой пазней далучылася Аўстрыя. Расія, якая мела найбольшы ўплыў на РП, згадзілася на яе падзел у сувязі з цяжкім унутраным становішчам, выкліканым расійскатурэцкай вайной 1768– 1774 гг. , пагрозай Аўстрыі выступіць на баку Турцыі, націскам Прусіі (ініцыятар падзелу).
Дыпламатычнае афармленне 1 -га падзелу Умовы падзелу. Паводле канвенцыі Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы (Памор’е і заходнепрускія землі – Вармія, Паморскае (без Гданьска), Мальбаркскае, Хэлмскае (без Торуні), большая частка Інавроцлаўскага і Гнезненскага, частка Пазнанскага ваяводств). 3 тыс. км 2 і 580 тыс. чалавек.
Дыпламатычнае афармленне 1 -га падзелу l l Аўстрыя атрымала паўднёвую частку Польшчы і большую частку заходняй Украіны (Галіцыі) са Львовам (княствы Асвенцімскае і Затарскае, паўдн. Част. Кракаўскага і Сандамірскага, Рускае (без Холмскай зямлі), Белзскае і част. Падольскага ваяводств). 83 тыс. км 2 і 2650 тыс. чалавек. Расіі адышлі землі ўсходняй і паўночнай Беларусі на поўнач ад Зах. Дзвіны, на ўсход ад Друці і Дняпра (з гарадамі Віцебск, Гомель, Магілёў, часткова Полацк), а таксама Інфлянцкае ваяводства (Латгалія) (92 тыс. кв. км, 1, 3 млн. чал. )
Дыпламатычнае афармленне 1 -га падзелу l l Да афіцыйнага ўхвалення падзела Расія прыняла захады аб адміністрацыйным уладкаванні далучаемых зямель і будаўніцтве апорных пунктаў (крэпасцей) на новай граніцы. Ратыфікацыя першага падзелу адбылася на сойме РП у красавіку 1773 г. у абставінах фактычнай акупацыі. 18(29). 9. 1773 г. паміж РП і Расіяй быў падпісаны трактат “пра аднаўленне міру паміж абедзвюма дзяржавамі і пра далучэнне да Расіі некаторых ад Польшчы зямель”. 15(26). 3. 1775 г. у “асобным акце” Расія гарантавала РП захаванне кардынальных правоў. 11. 4. 1775 г. гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкцыю на пасяджэнні сойма ў Варшаве.
Первый раздел РП.ppt