Скачать презентацию РЭФОРМЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1773 1791 гг Скачать презентацию РЭФОРМЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1773 1791 гг

Второй раздел РП.ppt

  • Количество слайдов: 53

РЭФОРМЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1773 – 1791 гг. ВАЙНА Ў АБАРОНУ КАНСТЫТУЦЫІ 3 МАЯ РЭФОРМЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1773 – 1791 гг. ВАЙНА Ў АБАРОНУ КАНСТЫТУЦЫІ 3 МАЯ 1791 г. ДРУГІ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 2 гадзіны

План l l l Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Вайна ў абарону План l l l Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Дыпламатычнае афармленне 2 -га падзелу Рэчы Паспалітай

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Пасля 1 -га падзелу РП кароль Станіслаў Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Пасля 1 -га падзелу РП кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зрабіў спробу правесці на сейме шэраг эканамічных і палітычных рэформаў. У палітычнай сферы рэформы ажыццяўляліся даволі складана. Тым не менш: l З 1773 г. усе вальныя сеймы пачыналі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (каб пазбегнуць ужывання права “ліберум вета”, і мець магчымасць прымаць рашэнні большасцю галасоў). l

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l На сейме 1773– 1775 г. была Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l На сейме 1773– 1775 г. была створана Пастаянная рада (Rada Nieustająca) – першы пастаянна дзеючы паміж сеймамі цэнтральный урад. Ён складаўся з 5 дэпартаментаўміністэрстваў: замежных спраў, паліцыі (унутраных спраў), вайсковага (нацыянальнай абароны), справядлівасці (юстыцыі) і скарбовага (фінансаў). У склад Пастаяннай рады, якую ўзначальваў кароль (ці прымас, у яго адсутнасці), уваходзілі 18 сенатараў і 18 паслоў ад ваяводстваў са шляхты.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Рада выбіралася на сейме тайным Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Рада выбіралася на сейме тайным галасаваннем на 2 гады, пасля чаго праводзіліся перавыбары трэці яе складу. Функцыі рады былі аформлены статутам 1775 г. Кандыдатаў у Раду кароль узгадняў з расійскім паслом, што не магло не адбіцца на яе самастойнасці[1]. [1] Рада стала значна больш эфектыўнай у параўнанні з іншымі тагачаснымі органамі ўлады, бо ў яе склад увайшлі кампетэнтныя асобы. Скасавана 14. 1. 1789 г. на Чатырохгадовым сейме як “сродак замежнага дыктату і пагрозы ўкаранення нязвыклага дынастычнага абсалютызму”, як “Рада здрады”.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l Рада павінна была вырашаць дзяржаўныя пытанні: Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l Рада павінна была вырашаць дзяржаўныя пытанні: аб скліканні агульнадзяржаўнага сейма (звычайнага і надзвычайнага, нават без згоды караля); выбірала кандыдатаў на вакантныя дзяржаўныя пасады і прадстаўляла іх каралю; сачыла за бяспекай у дзяржаве, кантралявала скарб без справаздачы перад сеймам. Кароль меў права заканадаўчай ініцыятывы і рашаючага голасу пры нязгодзе членаў рады. Рада кожныя два гады рабіла перад сеймам справаздачу.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l l Рэформа ў галіне адукацыі Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l l Рэформа ў галіне адукацыі У 1773 г. у Еўропе і РП быў скасаваны ордэн езуітаў[1] і на яго сродкі створана Камісія нацыянальнай адукацыі (Адукацыйная камісія) – першае ў Еўропе Міністэрства асветы. Гэта рэформа была здзейснена па прапанове падканцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча. Нерухомая маёмасць ордэна была перададзена шляхце ў вечную арэнду з абавязкам выплочваць у год 4, 5% яе ацэначнага кошту на карысць адукацыі. [1] Рашэнне папы рымскага Клімента XIV было прынята пад ціскам Бурбонаў.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Былі заснаваны свецкія школы – Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Былі заснаваны свецкія школы – сярэднія і пачатковыя[1], рэфармавана праграма навучання (вызвалялася ад тэалогіі і схаластыкі, уводзіліся прыродазнаўчыя прадметы), распрацаваны агульны статут для ўсіх школ; уводзіўся пастаянны кантроль за школьнай справай з боку візітатараў. Т. ч. , галоўнай мэтай новай сістэмы адукацыі было выхаванне і падрыхтоўка грамадзянаў-патрыётаў новай эпохі. [1] На тэрыторыі Беларусі была створана Літоўская правінцыя Адукацыйнай камісіі. Вышэйшай навучальнай установай гэтай правінцыі стала Віленская галоўная школа – рэфармаваная ранейшая Віленская езуіцкая акадэмія. Акрамя таго ствараліся ваяводскія (акруговыя) школы (Брэст, Гродна, Мінск, Пінск і Навагрудак) і пачатковыя школы (для простых людзей). Вялікая роля надавалася базыльянам і піярам. У выніку, у 1780 -х гг. у беларускіх паветах РП дзейнічала 20 сярэдніх і каля 200 пачатковых школ (2, 5 тыс. челавек).

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Эканоміка і ваенная сфера. l Пры падтрымцы Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Эканоміка і ваенная сфера. l Пры падтрымцы Расіі Пастаянная рада ўвяла эмфітэтычнае (абмежаванае 50 гадамі) трыманне старостваў, адзінае мыта, вексельнае права, градацыю падымнага падатку, l пераўтварыла панцарныя і гусарскія харугвы ў брыгады нацыянальнай кавалерыі, увяла падзел арміі на 6 дывізій.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l У канцы 80 -х гг. 18 Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l У канцы 80 -х гг. 18 ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфарматараў. Гэтаму паспрыялі змены ў міжнародным становішчы (войны Расіі з Турцыяй 1787– 1791 і Швецыяй 1788– 1790 гг. , Французская рэвалюцыя, абвастрэнне супярэчнасцей паміж удзельнікамі 1 -га падзелу РП).

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Кароль імкнуўся ўмацаваць свае пазіцыі, Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Кароль імкнуўся ўмацаваць свае пазіцыі, каб працягваць рэформы, дзеля чаго пачаў згуртоўваць вакол сябе аднадумцаў. Вялікія надзеі патрыятычнага лагера адрадзіліся на Чатырохгадовым сейме 1788– 1792 гг. [1], які ўвайшоў у гісторыю як “Вялікі”. Маршаламі сейма былі Станіслаў Малахоўскі і Казімір Сапега. Кароль падтрымаў прадстаўнікоў патрыятычнага лагера на чале з Адамам Казімірам Чартарыйскім, Ігнацы Патоцкім і Гуга Калантаем – прыхільнікамі радыкальных рэформ дзяржаўнага ўладкавання. [1] Прысутнічала 177 дэпутатаў, з якіх 69 былі прыхільнікі рэформ; сейм абвясціў сябе канфедэрацыйным. У 1790 г. сейм прыняў пастанову аб падоўжанні сваёй работы яшчэ на 2 гады і правядзенні дадатковых выбараў. Пасля давыбараў колькасць дэпутатаў павялічылася да 359, з якіх 181 прадстаўлялі прагрэсіўную партыю.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l На сейме было праведзена некалькі наспелых, Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l На сейме было праведзена некалькі наспелых, хоць і палавінчатых, рэформ. Іх правядзенне стала магчымым у сувязі з заключэннем 29. 3. 1790 г. РП з Прусіяй саюзнага пагаднення. Прускі кароль Фрыдрых Вільгельм ІІ (1786– 1797), заняты барацьбой з рэвалюцыйнай Францыяй, гарантаваў тэрытарыяльную цэласнасць і ўзаемадзеянне бакоў.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. У палітычнай сферы l 14. 1. 1789 Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. У палітычнай сферы l 14. 1. 1789 г. была скасавана Пастаянная рада, як “Рада здрады”. Сейм сканцэнтраваў усю паўнату ўлады ў сваіх руках, а дэкаратыўныя функцыі нагляду за выкананнем законаў аддаў “Стражы правоў” на чале з каралём. l 16. 12. 1790 г. – прыняты закон аб непадзельнасці і неадчужальнасці тэрыторыі дзяржавы. Уведзена пакранне за хабар і дзеянні на карысць замежных дзяржаў

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l У студзень 1791 г. – Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l У студзень 1791 г. – былі прыняты новыя “Кардынальныя правы”. У іх абвяшчалася: пануючае становішча каталіцкай царквы; непарушнасць саюза Польшчы і ВКЛ; суверэннасць РП; свабода слова і друку. 24. 3. 1791 г. – закон аб сейміках, па якім беззямельная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў (т. ч. у аснову выбарчай сістэмы быў пакладзены не саслоўны, а маёмасны прынцып).

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. У ваеннай сферы былі прыняты пастановы аб: Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. У ваеннай сферы былі прыняты пастановы аб: l Павелічэнні колькасці ўзброеных сіл РП да 100 тыс. (канчатковая лічба – 65 тыс. чалавек) і l Спагнанні падаткаў са шляхты (10% ад даходаў), духавенства (20%) і 50% з трымальнікаў старостваў – на ўтрыманне арміі (г. зн. прыняты новыя прынцыпы камплектавання арміі). l Былі створаны “цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі” (па ініцыятыве браслаўскага пасла Тамаша Ваўжэцкага). Яны сталі пастаяннай адміністрацыйнай уладай у паветах і ваяводствах.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. У эканамічнай сферы былі прыняты: l 18. Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. У эканамічнай сферы былі прыняты: l 18. 4. 1791 г. – Закон аб каралеўскіх гарадах – замацаваў недатыкальнаць асобы мяшчан і надзяляў іх правам набываць зямельныя ўладанні, займаць дзяржаўныя пасады і ствараць органы самакіравання, а ў абмежаванай ступені – і ўдзельнічаць у рабоце сейма (з правам дарадчага голасу). l Акрамя таго, на кожным сейме, да 30 мяшчан (якія мелі нерухомую маёмасць у гарадах) маглі аб'яўляцца шляхтай. Атрымлівалі шляхетства мяшчане і праз ваенную службу – калі даслужваліся да звання штабс -капітана. Т. ч. эканамічныя рэформы мелі буржуазны характар.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Канфесіная сфера. l У 1791 г. “Вялікі Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. Канфесіная сфера. l У 1791 г. “Вялікі сейм” склікаў у Пінску праваслаўную Генеральную кангрэгацыю. Яна выпрацава праект усталявання праваслаўнай царквы РП на асновых незалежнасці ад замежнай духоўнай улады, на традыцыйных пачатках саборнасці і выбарнасці. Планавалася стварыць незалежны ад Расіі Кансістар грэка-усходняга абразу КП і ВКЛ. l Мітрапаліту уніятаў 25. 7. 1790 г. была нададзена сенатарская годнасць.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l У гэтай узвышанай атмасферы быў Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l У гэтай узвышанай атмасферы быў прыняты Дзяржаўны закон (Ustawa rzadowa) – Канстытуцыя 3 мая 1791 г. (прынята з парушэннем рэгламенту). Канстытуцыя 3 мая была першай дэмакратычнай канстытуцыяй у Еўропе і другой – пасля Канстытуцыі ЗША – у свеце. Яна вызначыла межы паўнамоцтваў дзяржаўнай улады і замацавала правы і абавязкі грамадзян. Канстытуцыя ўвяла паняцце “народ”, якое ўключала ў сябе – акрамя шляхты – мяшчан і сялян. Шляхта заставалася прывілеяваным саслоўем, але была пазбаўлена права асабістай улады над прыгоннымі сялянамі.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l Абвяшчалася нязменнасць кардынальных правоў. Захоўвалася карпаратыўнасць Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l Абвяшчалася нязменнасць кардынальных правоў. Захоўвалася карпаратыўнасць і адзінаўладдзе за шляхецкім саслоўем. Шляхецкія правы і прэрагатывы абвяшчаліся непарушнымі. Грамадзянскія свабоды распаўсюджваліся на прывілеяваныя станы шляхты, духавенства, чыноўнікаў. Адначасова рабіліся ўступкі жыхарам гарадоў дзяржаўнай юрысдыкцыі. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступніцтвам закону, але пры існаванні дагавору сялян з панам прыгоннае права не адмянялася.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Канстытуцыя 3 мая ўнесла вялікія Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Канстытуцыя 3 мая ўнесла вялікія змены ў арганізацыю органаў вышэйшай дзяржаўнай улады. Адбылося далейшае аб’яднанне Кароны і ВКЛ ва ўнітарную дзяржаву (падзел на Карону і ВКЛ быў скасаваны)[1]. Асобныя інстытуты вышэйшай улады, якія існавалі да гэтага часу, былі ліквідаваны. Шляхта ВКЛ атрымала права займаць палову пасад у вышэйшых дзяржаўных установах. [1] У ВКЛ захоўвалася ўласнае судаводства, свой скарб, войска. Сеймы праводзяцца ў Варшаве, але 1 раз у 3 гады – маглі адбывацца ў Гродне.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l Вышэйшым органам улады заставаўся сейм як Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l Вышэйшым органам улады заставаўся сейм як прадстаўнічы орган шляхты. Ен складаўся з Сената (132 чал. , ) і Пасольскай ізбы (204 пасла, у т. л. 24 дарадцы ад гарадоў). Да сферы кампетэнцыі сейма адносілася заканадаўства, падаткаабкладанне і кантроль за дзейнасцю ўрада з правам адхілення яго пастаноў. Дэпутаты павінны былі выбірацца на 2 гады і ў любы момант маглі быць скліканы каралём ці маршалам на сесію. Быў зацверджаны прынцып прыняцця пастаноў большасцю галасоў, адменена права ліберум вета і канфедэрацыі.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Былі захаваны сеймікі, на якіх Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Былі захаваны сеймікі, на якіх права голасу засталося толькі за шляхецкімі дэпутатамі – уладальнікамі нерухомасці. Сенат мог часова адмяніць пастанову Пасольскай ізбы. Аднак калі яна прымалася паўторна, то ўступала ў сілу без зацвярджэння Сенатам. Была ўведзена передача трона ў спадчыну па лініі саксонскай дынасцыі Вецінаў. Кароль захаваў тытул вялікага князя літоўскага. Вышэйшым выканаўчым органам з 23. 12. 1789 г. стала Стража народавых правоў (Варта нацыянальных законаў, Straż Praw). Галоўная функцыя – нагляд за выкананнем усімі органамі ўлады сеймавых пастаноў і законаў.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l У склад гэтага органа ўвайшлі: кароль Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l У склад гэтага органа ўвайшлі: кароль як старшыня і кіраўнік урада, прымас, 5 міністраў (пячаткі ці ўнутраных спраў, паліцыі, знешніх спраў, вайны, скарбу), а таксама маршал сейма і наследнік трона – з правам дарадчага голасу, і 2 сакратары. Міністраў прызначаў кароль на 2 гады, але сейм мог звольніць міністра (большасцю ў 2/3 галасоў сейма і Сената пры тайным галасаванні). Стражы правоў падпарадкоўваліся камісіі, якія адпавядалі сённяшнім міністэрствам: Адукацыйная камісія, Камісія паліцыі абодвух народаў, Вайсковая камісія абодвух народаў, Скарбавая камісія абодвух народаў.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l У надзвычайных абставінах (у выпадку Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l У надзвычайных абставінах (у выпадку вайны, рэвалюцыі, голаду, урадавага крызісу, смерці або небяспечнай хваробы караля). Стража правоў магла склікаць сейм. Яна прымала рашэнні калегіяльна большасцю галасоў за пячаткай караля без права тлумачэння законаў, увядзення або скасавання падаткаў, аб’яўлення вайны і заключэння міжнародных пактаў. Спыніла дзейнасць у сувязі з самароспускам Чатырохгадовага сейма 29 – 30. 5. 1792 г.

Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Выканаўчая ўлада на месцах належала Рэформы ў Рэчы Паспалітай 1773– 1791 гг. l l Выканаўчая ўлада на месцах належала цывільнавайсковым парадкавым камісіям, якія выбіраліся мясцовымі сеймікамі. Акрамя гэтага, было рэарганізавана судаводства (земскія і гродскія суды аб’ядноўваліся ў зямянскія суды). У РП абвяшчалася свабода веравызнанняў з захаваннем за каталіцызмам дзяржаўнага статуса. Епіскапы пераводзіліся на дзяржаўнае ўтрыманне.

l l Т. ч. , у выніку праведзеных змен РП стала канстытуцыйнай манархіяй. Канстытуцыя l l Т. ч. , у выніку праведзеных змен РП стала канстытуцыйнай манархіяй. Канстытуцыя абвяшчалася нязменнай на 25 гадоў. Перагледзець яе мог толькі канстытуцыйны сейм[1]. [1] Да вясны 1792 г. 27 з 34 павятовых сеймікаў ухвалілі канстытуцыю. Скасавана ў 1793 г. пасля 2 -га падзелу РП. Канстытуцыя 3 мая мела бясспрэчна прагрэсіўны характар. Яна ліквідавала феадальную анархію і стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуазных (капіталістычных) адносін. Абмежаванасць яе: па-ранейшаму захоўваўся саслоўны характар грамадства і прывілеі шляхты. Далейшае зліццё Польшчы з ВКЛ вяло да пагрозы канчатковай страты сваёй дзяржаўнасці беларусаў у выглядзе ВКЛ.

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l Радыкальная ўнутраныя рэформы Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l Радыкальная ўнутраныя рэформы ў РП зноў падштурхнулі Расію і Прусію, якія непакоіла яе будучая магутнасць, да інтэрвенцыі. Магнацкая апазіцыя[1] распачала перамовы з Кацярынай ІІ. Спасылаючыся на кардынальныя правы, імператрыца пачала дамагацца скасавання Канстытуцыі 3 мая. [1] Незадаволенасць Канстытуцыяй выказывала таксама беззямельная шляхта, якая была пазбаўлена выбарчых правоў.

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l 27. 4. 1792 Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l 27. 4. 1792 г. у С. -Пецярбургу быў складзены тэкст канфедэрацыі, які 14. 5. 1792 г. быў абвешчаны ў Таргавіцах. Кіраўнікі канфедэрацыі – Станіслаў Шчэсны Патоцкі і гетманы Ксаверы Браніцкі і Севярын Ржэвускі (Жавускі)[1] – звярнуліся за дапамогай да Кацярыны ІІ. Канфеэраты дэкларавалі, што выступаюць у абарону парушаных правоў шляхты, каталіцтва, кардынальных правоў 1768 г. [1] У лік канфедэратаў таксама ўваходзілі былы герой Барскай канфедэрацыі вялікі гетман Шыман Касакоўскі (1793– 1794), яго 3 браты і 2 пляменнікі, канцлер Аляксандр Сапега (1775– 1793), віленскі біскуп Ігнацы Масальскі (1762– 1794).

l Акт Таргавіцкай канфедэрацыі называў расійскія войскі сяброўскімі, скасоўваў усе рашэнні Чатырохгадовага сейма, у l Акт Таргавіцкай канфедэрацыі называў расійскія войскі сяброўскімі, скасоўваў усе рашэнні Чатырохгадовага сейма, у т. л. Канстытуцыю 3. 5. 1791, заклікаў шляхту злучыцца для “абароны рэспубліканскіх свабод” і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. У ВКЛ адпаведныя канфедэрацыі ў ваяводствах і паветах ствараліся пры падтрымцы царскіх войск. У іх кіраўніцтва ўваходзілі маршалкі і па 6 канцылярыстаў, з якіх 2 дэлегаваліся ў Генеральную канфедэрацыю ВКЛ (Генеральнасць).

Васіль Папоў – аўтар тэкста Таргавіцкай канфедэрацыі Васіль Папоў – аўтар тэкста Таргавіцкай канфедэрацыі

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Па загаду імператрыцы расійская Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Па загаду імператрыцы расійская армія пад камандаваннем генерала Міхаіла Мікітавіча Крачэтнікава (36 тыс. чал. ) разгарнула наступленне ў Беларусі, а войскі генералаў М. В. Кахоўскага і Андрэя Леванідава (звыш 60 тыс. ) уступілі на Украіну. Расійскія войскі дзейнічалі сумесна з прускай арміяй.

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Намінальна кіраўніком войскаў РП Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Намінальна кіраўніком войскаў РП стаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які меў у рэзерве 20 тыс. салдат. Камандуючым кароннай арміяй (24 тыс. ) на Украіне стаў князь Юзаф Панятоўскі, а літоўскай арміяй (15 тыс. ) – князь Людовік Вюртэмбергскі.

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l l Нягледзячы на Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l l Нягледзячы на мужнае супраціўленне, РП не змагла супрацьстаяць пераважаючай сіле. У выніку здрады Л. Вюртэмбергскага і бяздарнасці яго пераемнікаў войскі ВКЛ (корпус Ю. Юдзіцкага) пацярпелі паражэнне пад Мірам (11. 6. 1792) і была страчана Літва[1]. Князю Ю. Панятоўскаму ўдалося вывесці кароннае войска з Украіны. Разам з уцалелымі літоўскімі атрадамі яно адступіла на лінію р. Буг. Падчас адступлення польскалітоўскія войскі правялі некалькі пераможных бітваў (пад Зелянцамі[2] – Панятоўскі, каля Дубенкі – Касцюшка). Але гэтыя поспехі не аказалі істотнага ўплыу на ход кампаніі. Каронная армія адступіла да Хэлма і Любліна, а літоўская, пасля абароны Брэста, накіравалася да Варшавы. [1] 3. 7. 1792 г. адбылася бітва пад Зэльвай, 10. 7 – пад Мсцібавам. Пасля бітвы пад Брэстам (23. 7) літоўскае войска адступіла за Буг. [2] У гонар бітвы пад Зелянцамі сейм устанавіў медаль “За ваенную мужнасць” (Virtuti Militari).

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Кароль С. А. Панятоўскі Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Кароль С. А. Панятоўскі меў у рэзерве яшчэ 30 тысячнае войска, аднак не рашыўся арганізаваць абарону на лініі Віслы і склікаць народнае апалчэнне. Ваенныя дзеянні кароль успрыняў як дэманстрацыю сілы, якая дазваляла стварыць кампрамісныя ўмовы для капітуляцыі. Але Кацярына ІІ адхіліла перамовы, таму што не хацела мець ніякіх зносін з “нелегітымным” польскім урадам.

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Пагаражаючы С. А. Панятоўскаму Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l Пагаражаючы С. А. Панятоўскаму звяржэннем з трона, Кацярына ІІ прымусіла яго 24. 7. 1792 г. далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі. Многія камандуючы польскімі і літоўскімі войскамі выступілі супраць гэтага рашэння, у т. л. Т. Касцюшка і Ю. Панятоўскі, якія заявілі аб сваёй адстаўцы. Тысячы салдат польскага і літоўскага войскаў былі прымусова далучаны да расійскай арміі. Караўнікі Чатырохгадовага сейма (у т. л. Г. Калантай, С. К. Патоцкі, С. Малахоскі) эмігрыравалі.

Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l 11. 9. 1792 Вайна ў абарону Канстытуцыі 3 мая. Другі падзел РП l l 11. 9. 1792 г. у Брэсце Генеральная канфедэрацыя ВКЛ (была абвешчана ў Вільні 14(25). 6. 1792 у складзе 12 радцаў, маршалак – А. М. Сапега, Ш. Касакоўскі, з 8. 8. 1792 г. – лоўчы ВКЛ Ю. Забела, распушчана 15. 9. 1793)[1] аб’ядналася з Генеральнай Кароннай канфедэрацыяй (на чале з Ст. Шчэсным Патоцкім) у “Найсвятлейшую канфедэрацыю абодвух народаў”. Канстытуцыя 3 мая і інш. рэформы Чатырохгадовага сейма былі скасавыны. [1] Канфедэрацыю падтрымалі каля 40 тыс. шляхцічаў ВКЛ. 13. 8. 1792 Генеральная канфедэрацыя ВКЛ пагадзілася злучыцца з Генеральнай кароннай канфедэрацыяй пры ўмове захавання ранейшай уніі ВКЛ і Кароны, самастойнага судаводства і правядзення сейма ў Гродне.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l У пачатку 1793 г. у Польшчу ўступілі прускія войскі. Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l У пачатку 1793 г. у Польшчу ўступілі прускія войскі. У хуткім часе адбыўся другі падзел РП, з ініцыятывай якога зноў выступіла Прусія на чале з каралём Фрыдрыхам Вільгельмам ІІ. Імператрыца Кацярына ІІ падтрымала гэтую ініцыятыву. Аўстрыя, якая ў гэты час імкнулася захапіць Баварыю, у новым падзеле РП не ўдзельнічала. 12(23). 1. 1793 г. у С. -Пецярбурзе была падпісана канвенцыя аб падзеле паміж Расіяй і Прусіяй. 27. 3. 1793 г. Расія і Прусія абвясцілі акты аб акупацыі вызначаных імі доляў.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l 21. 4. 1793 г. Таргавіцкая канфедэрацыя аднавіла Пастаянную раду Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l 21. 4. 1793 г. Таргавіцкая канфедэрацыя аднавіла Пастаянную раду для склікання Гарадзенскага сейма 1793 г. з мэтай ратыфікацыі 2 -га падзелу РП. Сейм абраў Пастаянную раду з 24 чалавек (2 біскупы, 4 сенатары, 4 міністры, 14 земскіх паслоў, з якіх – 11 з ВКЛ) пад кіраўніцтвам караля і маршалка Ю. Анквіча[1]. [1] Рада была абрана на 4 гады як незалежны ад сейма ўрад з правам заканадаўчай ініцыятывы і тлумачэння законаў. Мела дэпартаменты: скарбу, войска, паліцыі, справядлівасці, адукацыі і замежных спраў. Нагладала за камісіямі цывільна-вайсковымі парадкавымі ў ваяводствах і паветах. Кароль прызначаў сакратароў з прапанаваных радай 2 кандыдатаў. Пастаянная рада праводзіла скарачэнне войска, 14. 4. 1794 загадала вынішчыць з усіх актавых кніг канстытуцыі Чатырохгадовага і Гродзенскага сеймаў. Праіснавала да паўстання 1794 г.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l Надзвычайны сейм, які павінен быў зацвердзіць расійска-прускую канвенцыю аб другім Дыпламатычнае афармленне падзелаў l Надзвычайны сейм, які павінен быў зацвердзіць расійска-прускую канвенцыю аб другім падзеле, сабраўся ў Гродне (17. 6– 23. 11. 1793)[2]. Пасяджэнні праходзілі ва ўмовах дыктату з боку расійскіх войскаў. l [2] Выбары на сейм адбыліся 27. 5. 1793 г. паводле пастановы Пастаяннай Рады, складзенай з прарасійска настроеных магнатаў. Было абрана каля 140 паслоў, часам, насуперак іх волі. Амаль усе сенатары байкатавалі сейм.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў На сейме вылучыліся 2 групоўкі: таргавічане і патрыёты. l Таргавічане (большасць) Дыпламатычнае афармленне падзелаў На сейме вылучыліся 2 групоўкі: таргавічане і патрыёты. l Таргавічане (большасць) падзяліліся на дзве фракцыі: адна гуртавалася вакол караля С. А. Панятоўскага і імкнулася да захавання цэнтралізаванай дзяржавы; другая – “літоўская” – гуртавалася вакол братоў Касакоўскіх (біскупа інфлянцкага Юзафа і гетмана ВКЛ Шымана[1]) і выступала за поўную самастойнасць ВКЛ у РП. l [1] Шыман выступаў за адасабленне ВКЛ ад Польшчы, што павінна было ўмацаваць становішча клана Касакоўскіх. Пад пагрозай новага падзелу РП вылучаў план далучэння ВКЛ як удзельнага княства да Расіі. Касакоўскія лічылі магчымай нават адмову ад уніі з Каронай і спробу злучэння ВКЛ з Расіяй. Але Кацярына ІІ не пажадала абвастраць узаемаадносіны з Аўстрый і Прусіяй і запатрабавала ад Я. Сіверса не заахвочваць сепаратысцкія памкненні групоўкі Касакоўскіх.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l 22. 7. 1793 сеймавая дэпутацыя падпісала, а 17. 9 сейм Дыпламатычнае афармленне падзелаў l 22. 7. 1793 сеймавая дэпутацыя падпісала, а 17. 9 сейм ратыфікаваў дагавор з Расіяй (РП адмаўлялася ад зямель, якія адыходзілі да Расіі). 16. 10 быў заключаны саюзны дагавор паміж РП і Расіяй, паводле якога імперскі ўрад меў права ўводзіць і трымаць на тэрыторыі РП свае войскі.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l Больш складана вырашалася пытанне з Прусіяй[1]. У ноч з Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l Больш складана вырашалася пытанне з Прусіяй[1]. У ноч з 24 на 25 верасня 1793 г. адбылося “нямое” пасяджэнне сейма. Пасля таго, як цэлую ноч паслы засядалі моўчкі, маршал сейма С. (Францішак) Бялінскі, пад націскам расійскага пасла Я. Сіверса, прызнаў маўчанне за знак згоды і зацвердзіў трактат аб падзеле. [1] 23. 7. 1793 г. Сіверс загадаў двум батальёнам грэнадзераў акружыць каралеўскі палац і не выпускаць з сеймавай залы паслоў і караля, пакуль не будзе прыняты “прускі трактат”. Каля ўваходу былі пастаўлены гарматы, найбольш актыўныя паслы ад апазіцыі былі арыштаваны і высланы з Гродна.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l Т. ч. , было адноўлена дзяржаўнае ўладкаванне перыяду Пастаяннай Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l Т. ч. , было адноўлена дзяржаўнае ўладкаванне перыяду Пастаяннай Рады[1]. Дзяржаўная рэформа пала ахвярай айчыннай здрады і іншаземнага насілля. Другі падзел стаў для польскай дзяржавы эканамічнай катастрофай: былі заняты рамесніцкія і гандлёвыя цэнтры, найбольш урадлівыя землі на ўсходзе і захадзе краіны і важнае для замежнага гандлю вусце Віслы. Наступствы бедства былі ўзмоцнены вялікімі кантрыбуцыямі, якія збірала расійскае войска. [1] Вярталася выбарнасць карала. Аднаўлялася Пастаянная рада. Абмежавана роля сейма (збіраўся толькі 1 раз у 4 гады на 8 тыдняў). Мяшчане страцілі палітычныя правы (за выключэннем асабістай недатыкальнасці і права набываць зямлю). Пацверджаны ранейшыя прывілеі шляхты. Пацвярджалася ўнія ВКЛ і Польшчы. Сейм прыняў рашэнне аб роспуску Таргавіцкай канфедэрацыі з 1. 10. 1793 г. Але ліберум вета было ліквідавана.

Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l Пасля другога падзелу Прусія заняла тэрыторыю ў 58 тыс. Дыпламатычнае афармленне падзелаў l l Пасля другога падзелу Прусія заняла тэрыторыю ў 58 тыс. км 2 (г. Познань, Торунь, Плоцк і Каліш). Колькасць насельніцтва на захопленай тэрыторыі перавышала 1 млн чалавек. Гэта былі землі з Гданьскам і Торунью, рэшта Велікапольшчы і частка Мазовіі, з якіх была створана правінцыя Паўднёвая Прусія, а таксама частка Малапольшчы з Чанстаховай. Расія заняла тэрыторыю ў 250 (308? ) тыс. км 2 з 3 млн насельніцтва. Яна ўключала большую частку Беларусі да лініі Друя – Пінск (з г. Барысаў, Менск, Бабруйск, Слуцк, Пінск і Мазыр) і Правабярэжную Украіну з Падоллем, а таксама частку Валыні. У складзе РП засталася частка польскіх зямель, Заходняя Беларусь, Падляшша, Літва і Курляндыя.