Презентация Лекцыя No. 4

Скачать презентацию  Лекцыя No. 4 Скачать презентацию Лекцыя No. 4

lekcyya_no._4.ppt

  • Размер: 4.5 Mегабайта
  • Количество слайдов: 27

Описание презентации Презентация Лекцыя No. 4 по слайдам

ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – 18 стст. 1. Унутраная і знешняяВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове 17 – 18 стст. 1. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у другой палове 17 ст. 2. Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у першай палове 18 ст. 3. Сацыяльна-эканамичнае развиццё ВКЛ у другой палове 17 – 18 стст. 4. Падзелы Рэчы Паспалітай.

ВКЛ у другой палове 17 ст. Назіраецца палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, які праявіўся ва ўнутраных канфліктахВКЛ у другой палове 17 ст. Назіраецца палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, які праявіўся ва ўнутраных канфліктах і войнах з іншымі дзяржавамі: Казацкая вайна 1648 -1653 гг. ““ Патоп”: войны з Маскоўскай дзяржавай 1654 -1667 гг. і са Швецыяй 1655 -1660 гг. На другую палову 17 ст. прыходзіцца праўленне наступных каралёў: Ян Казімір Ваза (1648 -1668) Міхал Вішнявецкі (1669 -1673) Ян Сабескі (1674 -1696)

Казацкая вайна 1648 -1653 гг. У 1648 г. казацкае войска падняло ўзброенае паўстанне супраць улады ПольскагаКазацкая вайна 1648 -1653 гг. У 1648 г. казацкае войска падняло ўзброенае паўстанне супраць улады Польскага Каралеўства і на працягу 1648 -1649 гг. заняла большую частку тэрыторыі Украіны. Ва ўмовах вайны з Польшчай казацкае кіраўніцтва на чале з Б. Хмяльніцкім для пашырэння свайго ўплыву накіроўвала атрады – загоны – на тэрыторыю ВКЛ. У 1648 -1649 гг. казацкія загоны часова захапілі шэраг гарадоў на поўдні ВКЛ. На баку казакаў часта выступалі гарадскія нізы і праваслаўнае духавенства.

Вайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 -1667 гг. У пачатку 1654 г. украінскае казацтва заключае ваенна-палітычны саюзВайна з Маскоўскай дзяржавай 1654 -1667 гг. У пачатку 1654 г. украінскае казацтва заключае ваенна-палітычны саюз з Маскоўскай дзяржавай. Маскоўска-казацкія войскі пачалі вайну супраць Рэчы Паспалітай. К канцу лета 1655 г. амаль уся тэрыторыя ВКЛ была захоплена маскоўскімі войскамі. Маскоўскія ўлады праводзілі палітыку жорсткай эксплуатацыі захопленых зямель. Гэта выклікала масавы партызанскі рух шышоў , які падтрымлівалі ўлады ВКЛ. У 1660 -1661 гг. была адваявана большая частка ВКЛ. 30 студзеня 1667 г. падпісана Андрусаўскае перамір’е , , паводле якога да Маскоўскай дзяржавы адыходзіла Смаленская зямля. У 1686 г. новую мяжу замацаваў ““ Вечны мір ”. ”.

Вайна са Швецыяй 1655 -1660 гг. У 1655 г. шведскае войска ўварвалася на тэрыторыю Польшчы іВайна са Швецыяй 1655 -1660 гг. У 1655 г. шведскае войска ўварвалася на тэрыторыю Польшчы і за кароткі час захапіла большую яе частку, а таксама Жамойць. У кастрычніку 1655 г. частка шляхты ВКЛ заключыла Кейданскую унію , паводле якой адмаўлялася ад палітычнага саюзу з Польшчай і абвяшчала палітычны саюз са Швецыяй. У 1656 -1657 гг. войскі Рэчы Паспалітай адваявалі Жамойць і большую частку Польшчы. У 1660 г. заключаны Аліўскі мір Рэчы Паспалітай са Швецыяй, паводле якога захаўваліся ранейшыя межы паміж дзяржавамі.

ВКЛ у канцы 17 – першай палове 18 стст. На працягу 1697 -1763 гг. каралямі РэчыВКЛ у канцы 17 – першай палове 18 стст. На працягу 1697 -1763 гг. каралямі Рэчы Паспалітай выбіраліся саксонскія князі: Аўгуст ІІ (1697 -1733) Аўгуст ІІІ (1733 -1763). Перыяд іх праўлення суправаджаўся паглыбленнем палітычнага крызісу.

Грамадзянская вайна 1697 -1704 гг. Абранне на трон Аўгуста ІІ абвастрыла барацьбу ў ВКЛ паміж магнацкіміГрамадзянская вайна 1697 -1704 гг. Абранне на трон Аўгуста ІІ абвастрыла барацьбу ў ВКЛ паміж магнацкімі групоўкамі Сапегаў і кааліцыі іх праціўнікаў (“рэспубліканцаў”), на чале якіх знаходзіліся Агінскія (іх пераважна падтрымліваў кароль). З 1704 г. грамадзянская вайна стала часткай Паўночнай вайны, у якой бакі падтрымлівалі адпаведна Швецыю і Расію.

Паўночная вайна 1700 -1721 гг. У 1700 г. кааліцыя дзяржаў, у склад якой увайшлі Расія, ДаніяПаўночная вайна 1700 -1721 гг. У 1700 г. кааліцыя дзяржаў, у склад якой увайшлі Расія, Данія і Саксонія пачалі вайну супраць Швецыі за кантроль над Балтыкай. У 1700 -1701 гг. шведскае войска ў некалькіх баях разбіла войскі саюзнікаў. У 1702 г. яно ўступіла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і разграміла саксонскія войскі. Частка шляхты падтрымала Швецыю і ў 1704 г. выбрала каралём Станіслава Ляшчынскага, які абвясціў саюз са Швецыяй. Верная Аўгусту ІІ шляхта ў 1704 г. заключыла дагавор з Расіяй і абвясціла вайну Швецыі. На тэрыторыі ВКЛ у 1705 -1708 гг. адбывалася вайна паміж шведскімі і расійскімі войскамі, якіх падтрымлівалі розныя магнацкія групоўкі. У выніку вайны перамогу атрымала расійскае войска. Была адноўлена ўлада Аўгуста ІІ. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай захоўваліся расійскія ваенныя гарнізоны.

Унутрыпалітычнае жыццё ў ВКЛ у першай палове 18 ст. Барацьба магнацкіх груповак за ўладу прывялі даУнутрыпалітычнае жыццё ў ВКЛ у першай палове 18 ст. Барацьба магнацкіх груповак за ўладу прывялі да крызісу ўсёй дзяржаўнай сістэмы. Соймы фактычна бяздзейнічалі з прычыны актыўнага выкарыстання права ліберум вета. Органы цэнтральнай улады амаль не дзейнічалі. Мясцовыя ўлады ў паветах і ўплывовыя магнаты фактычна праводзілі сваю самастойную палітыку. Адбываецца ўзрастанне залежнасці дзяржаўнай улады і асобных магнацкіх груповак ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі, Прусіі і Аўстрыі. У міжнароднай палітыцы Рэч Паспалітая перастала адыгрываць самастойную ролю; праз яе тэрыторыю праходзілі замежныя войскі.

Вынікі Контррэфармацыі Да 18 ст. пераважная большасць шляхты ВКЛ пераходзіць у каталіцызм. Адбываецца абмежаванне некаторых правоўВынікі Контррэфармацыі Да 18 ст. пераважная большасць шляхты ВКЛ пераходзіць у каталіцызм. Адбываецца абмежаванне некаторых правоў некаталіцкай шляхты і мяшчан. У цэнтральнай і ўсходняй частцы ВКЛ большасць насельніцтва (каля 70%) далучылася да уніяцкай царквы.

Эканамічны заняпад ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст. Вынікам шматлікіх войнаў быўЭканамічны заняпад ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст. Вынікам шматлікіх войнаў быў моцны эканамічны заняпад. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Калі ў 1654 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было каля 2, 9 млн. жыхароў, у 1667 г. – каля 1, 4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2, 2 млн, але пасля Паўночнай вайны – зменшылася да 1, 5 млн. чалавек. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам раз рабаваны і спалены. Унутраны рынак рэзка звузіўся. Частка рамеснікаў і гандляроў была вымушана перасяляцца ў вёску ці займацца сельскай гаспадаркай у горадзе.

Сельская гаспадарка ў другой палове 17 – першай палове 18 стст. У 18 ст. 16 магнацкімСельская гаспадарка ў другой палове 17 – першай палове 18 стст. У 18 ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш. ) належала на тэрыторыі Беларусі 30% усіх зямель. Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі шляхта выкарыстоўвала ў асноўным два метады : перавод сялян на чынш; пашырэнне фальварка. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі. Таму з другой паловы XVII ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове 18 ст. Прыкметы эканамічнага росту : пашырэнне фальваркаў на захадзеРазвіццё сельскай гаспадаркі ў другой палове 18 ст. Прыкметы эканамічнага росту : пашырэнне фальваркаў на захадзе і ў цэнтры ВКЛ; асваенне новых зямель; рост пагалоўя хатняй жывёлы; павышэнне ўраджайнасці; павялічэнне таварнасці шляхецкай сельскай гаспадаркі. Эканамічны рост суправаджаўся паелічэннем сялянскіх павіннасцяў.

Гарады ВКЛ у другой палове 17 – 18 стст. Да канца 18 ст. была адноўлена большасцьГарады ВКЛ у другой палове 17 – 18 стст. Да канца 18 ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. На сельніцтва гарадоў і мястэчак дасягнула каля 370 тыс. , што складала каля 11% усяго насельніцтва. Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўных гандлевых шляхах – Вільня, Віцебск, Гародня, Магілёў, Менск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30 -40% жыхароў. Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхамі. Адначасова расла колькасць рамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха.

Мануфактурная вытворчасць – прамысловая вытворчасць, заснаваная на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі.  У ВКЛМануфактурная вытворчасць – прамысловая вытворчасць, заснаваная на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі. У ВКЛ першыя мануфактуры з’яўляюцца ў 18 ст. пераважна ў мястэчках і маёнтках, якія належалі каралю або магнатам. Большасць мануфактур спецыялізавалася на вытворчасці прадметаў раскошы. У якасці рабочых на большасці мануфактур выкарыстоўваліся прыгонныя сяляне. У 18 ст. былі заснаваны 53 мануфактуры, на якіх працавала 2400 рабочых.

Першы падзел Рэчы Паспалітай У 60 -я гг. 18 ст. падчас праўлення караля Станіслава Аўгуста ПанятоўскагаПершы падзел Рэчы Паспалітай У 60 -я гг. 18 ст. падчас праўлення караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764 -1795) былі праведзены некаторыя эканамічныя і адміністрацыйныя рэформы, накіраваныя на абмежаванне самавольства магнатаў. Частка шляхты выступіла супраць рэформ і звярнулася за падтрымкай да Расіі, якая ўвяла войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. У жніўні 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя ажыццявілі першы падзел Рэчы Паспалітай. У выніку яго Расія атрымала ўсходнія і паўночныя землі Беларусі (Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель). Сойм 1773 -1775 гг. пад націскам ухваліў падзел.

Адукацыйная камісія У 1773 г. паводле рашэння рымскага папы быў скасаваны ордэн езуітаў. У Рэчы ПаспалітайАдукацыйная камісія У 1773 г. паводле рашэння рымскага папы быў скасаваны ордэн езуітаў. У Рэчы Паспалітай уся маёмасць ордэна перадавалася Адукацыйнай Камісіі. . Былыя езуіцкія калегіумы пераўтвараліся ў падначаленыя дзяржаве свецкія акруговыя і падакруговыя школы. . Віленская акадэмія ў 1781 г. атрымала назву Галоўная школа ВКЛ; навучанне ў ёй набыла свецкі характар.

Чатырохгадовы сойм 1788 -1792 гг. Рэформы Чатырохгадовага сойма 1788 -1792 гг. : - стварэнне пастаяннага ўрадуЧатырохгадовы сойм 1788 -1792 гг. Рэформы Чатырохгадовага сойма 1788 -1792 гг. : — стварэнне пастаяннага ўраду ( Стражы правоў ), які складаўся з міністэрстваў; — стварэнне у ваяводствах і паветах цывільна-вайсковых камісій , выбіраемых шляхтай на 2 гады, як пастаянных органаў мясцовай выканаўчай улады; — павелічэнне войска. Найбольш значным мерапрыемствам стала прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. .

Канстытуцыя 3 мая 1791 г.  ліквідацыя выбарнасці караля і ўвядзенне спадчыннай манархіі;  заканадаўчая ўладаКанстытуцыя 3 мая 1791 г. ліквідацыя выбарнасці караля і ўвядзенне спадчыннай манархіі; заканадаўчая ўлада надавалася пастаянна дзеючаму 2 -палатныму сойму (паслы выбіраюцца на 2 гады на сойміках; уводзіліся паслы ад гарадоў з правам дарадчага голасу); выканаўчая ўлада надавалася каралю і Стражы правоў, якая складалася з 5 міністэрстваў (міністры прызначаліся каралём, але маглі быць звольнены 2/3 галасоў дэпутатаў сойма); адмена ліберум вета; скасаванне пажыццёвасці дзяржаўных пасад; выбарнасць мясцовай адміністрацыі на сойміках; гарантыя асабістай недатыкальнасці мяшчан, права набыцця імі зямлі, займання ніжэйшых дзяржаўных пасад, атрымання шляхецтва за дзяржаўную і ваенную службу; дэклараванне апекі права і дзяржавы над сялянамі.

Другі падзел Рэчы Паспалітай  Частка шляхты выступіла супраць Канстытуцыі. У маі 1792 г. яна стварылаДругі падзел Рэчы Паспалітай Частка шляхты выступіла супраць Канстытуцыі. У маі 1792 г. яна стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю, якая запрасіла на дапамогу Расію. Пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. На працягу мая – ліпеня 1792 г. была захоплена ўся тэрыторыя ВКЛ і большая частка Польшчы. Пад абаронай расійскіх вайскаў Таргавіцкая канфедэрацыя захапіла ўладу і абвясціла скасаванне ўсіх рэформ Чатырохгадовага сойма і Канстытуцыі 3 мая. У студзені 1793 г. Расія і Прусія ажыццявілі другі падзел Рэчы паспалітай. Паводле яго да Расіі адышла цэнтральная частка Беларусі, а таксама Правабярэжная Украіна; Гарадзенскі сойм 1793 г. зацвердзіў акт падзелу.

Паўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай 24 сакавіка 1794 г. у Польшчы пачалося паўстаннеПаўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай 24 сакавіка 1794 г. у Польшчы пачалося паўстанне патрыятычна настроенай шляхты, кіраўніцтва якім узяў Тадэвуш Касцюшка. . 23 красавіка 1794 г. адбываецца паўстанне ў Вільні. Вясной 1794 г. расійскія войскі былі выціснуты за мяжу першага падзела. У чэрвені 1794 г. ініцыятыва пераходзіць да расійскага войска. Да кастрычніка 1794 г. уся тэрыторыя ВКЛ, а да лістапада – Польшчы была занята расійскімі войскамі. У кастрычніку 1795 г. Прусія, Расія і Аўстрыя ажыццявілі трэці падзел і канчаткова ліквідавалі Рэч Паспалітую як дзяржаву. Тэрыторыя ВКЛ увайшла ў склад Расійскай імперыі. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. адрокся ад кароны на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ.