Кузьма Чорны.pptx
- Количество слайдов: 10
Кузьма Чорны «Пошукi будучынi» ученицы 10 "В" класса, Районной гимназии № 1 Мороз Екатерина и Кавун Дарья
Мікалай Карлавіч Раманоўскі Псеўданімы: Кузьма Чорны (або Чорны), Максім Ляшчына і інш. Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1900 Месца нараджэння: в. Боркі, Капыльскага р-на Мінскай вобласцi Дата смерцi: 22 лiстапада 1944
. Кузьма Чорны - пісьменнік філасофскага складу мыслення У даследаванні пра беларускі раман пачатку 60 -х гадоў вядомы беларускі празаік і літаратуразнавец Алесь Адамовіч паставіў раманы Чорнага побач з раманамі Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога, адзначыў, што яго творы не саступаюць творам рускіх мастакоў слова філасафічнасцю, глыбінёй псіхалагічнага аналізу.
Сябры-літаратары
Раман «Пошукі будучыні» ўпершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» за 1950 год. Можна з упэўненасцю сказаць, што Кузьма Чорны — летапісец свайго часу. Грандыёзную задуму паставіў перад сабой пісьменнік: паказаць жыццё беларускага сялянства ад часоў прыгону да сучаснасці.
Раман “Пошукі будучыні” Пісаўся ў ваенныя гады паводле ўражанняў ад вайны, пераацэнкі ранейшага. Кузьма Чорны прасочвае ў ім лёс краіны паміж Першай сусветнай і Вялікая Айчыннай войнамі. Пісьменнік ставіць у цэнтр постаці трох пакаленняў. І паколькі раман з’яўляецца сацыяльна-псіхалагічным, ён імкнецца адказаць на пытанні пра кошт жыцця і яго сэнс, стварыць панараму часу рухомага і застылага, разцягнутага і сціснутага. Але больш за ўсё Кузьму Чорнага цікавіць праблема будучыні, перспектывы развіцця чалавецтва ў абставінах трывожнага XX стагоддзя, адказ на пытанне, ці з’яўляецца сям’я асновай жыцця і свету, а калі з’яўляецца, то якой апорай у пошуках гэтай нязнанай будучыні.
Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні Цэнтральнай праблемай філасофскага рамана Кузьмы Чорнага, якая вызначае і многія іншыя (духоўнага і матэрыяльнага, вечнага і марнага, любові і нянавісці, прабле-мы бацькоў і дзяцей, шлюбу і сям'і), з'яўляецца праблема шчасця. Усе героі рамана апантаны прагай шчасця, настойліва ідуць да яго, толькі кожны разумее шчасце пасвойму.
Заслуга К. Чорнага ў тым, што ён стварыў пераканаўчы псіхалагічны партрэт беларуса з яго адметнай нацыянальнай рысай — любоўю да радзімы, роднага гнязда, клопатам пра дзяцей, сям'ю. «Чалавек гэты быў дзіўны. Як ніхто іншы, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў саломіна за саломінай» . Гэта ў ментальнасці беларуса — пільнавац-ца свайго гнязда, ратаваць яго ад каршуноў і наперакор уся-му зноў віць, калі разбурыць віхурай. . .
Філасофскія праблемы вырашаюцца ў рамане ў харак-тэрнай для стылю Чорнага манеры. I гэты твор, як многія іншыя (раман «Трэцяе пакаленне» , аповесць «Насцечка» ), напісаны ў лепшых традыцыях і па законах псіхалагічнага дэтэктыва. Найболыпую ролю ў выражэнні ідэі твора і вырашэнні праблем адыгрывае сюжэт, у якім мноства не-выпадковых выпадковасцей, таемнага і загадкавага. Усе героі — у пошуку будучыні: усе іх мары аб шчасці звязаны з будучыняй, дзеля якой яны гатовы пакутаваць, трываць, а некаторыя, як Шрэдэры, нават «пераступіць» . Іх шляхі да будучыні (а яна ў кожнага, як і разуменне шчасця, свая, ім самім абмаляваная і ў марах пабудаваная) перакрыжоў-ваюцца, бо перакрыжоўваюцца і іх інтарэсы.
Твор цэментуе думка, што нічога выпадковага на свеце не бывае, што ў жыцці і выпадко-васці не выпадковыя, што за ўсё на свеце трэба плаціць. Герояў (і «праведнікаў» , і «зладзеяў» ) аб'ядноўвае тое, што ўсе яны — натуры моцныя, настойлівыя ў дасягненні сваіх мэтаў, і ў гэтай настойлівасці выключныя, здольныя на выбар: «Лепш грызці зямлю ў родным кутку, чым каб цябе ліхім ветрам кідала па чужым свеце» . Так думае Нявада. Іншыя героі вырашаюць, што для іх «лепш» , што важней, і ад гэтага рашэння залежаць і іх шляхі, і лёсы.
Кузьма Чорны.pptx