Скачать презентацию Дзяржаўная ўстанова адукацыі Шчомысліцкая сярэдняя школа Мінская вобласць Скачать презентацию Дзяржаўная ўстанова адукацыі Шчомысліцкая сярэдняя школа Мінская вобласць

b51142aa4fd6dd0c9f8f72511647dfa8.ppt

  • Количество слайдов: 13

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шчомысліцкая сярэдняя школа» Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. г. Шчомысліца Праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Шчомысліцкая сярэдняя школа» Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. г. Шчомысліца Праект: Дайджаст праграм і заданняў «Вучымся разам» для правядзення карэкцыйна-развіваючых заняткаў Тэл. (017) 5093150 Web: shemyslica. minsk. edu. by E-mail: [email protected] edu. by

Актуальнасць • • Электронных сродкаў навучання, распрацаваных для патрэб спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь Актуальнасць • • Электронных сродкаў навучання, распрацаваных для патрэб спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь амаль няма (па лініі міністэрства адукацыі ў агульнаадукацыйныя школы не паступалі), таму распрацоўка з’яўляецца вельмі актуальнай. Дайджаст, як і іншыя электронныя сродкі навучання, ствараюць камфортныя ўмовы для выканання вучнямі заданняў настаўніка з мэтай карэкцыі і развіцця, робяць дзейнасць вучня больш цікавай, камфортнай, забяспечваюць займальную для вучня форму мадэліравання, класіфікацыі, параўнання, эксперыменціравання, павышаюць матывацыю вучэбнай дзейнасці. Выкарыстанне дадзенага праекта паказала, што вучні шукаюць прыёмы самакантроля, арыентуючыся на захапляльную для іх графіку, імкнуцца знайсці і выправіць памылкі самастойна, ацэньваюць свае дасягненні без умяшальніцтва настаўніка. Выкананне заданняў садзейнічае фарміраванню здольнасці (умення) прыняць і выканаць заданне, фарміраванню свабоднай (самастойнай) вучэбнай дзейнасці, развіццю каардынацыі рухаў, актывізацыі мыслення.

Мэта і задачы • Мэта: павышэнне якасці спецыяльнай адукацыі, у прыватнасці, якасці карэкцыйна-развіваючых заняткаў. Мэта і задачы • Мэта: павышэнне якасці спецыяльнай адукацыі, у прыватнасці, якасці карэкцыйна-развіваючых заняткаў. • • Задачы: Стварыць умовы для навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зыходзячы з індывідуальных асаблівасцей іх развіцця; Абагаціць і пашырыць спецыяльныя формы і метады падачы і засваення вучэбнага матэрыялу; Навучыць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця карыстацца камп’ютэрнай тэхнікай і інтэрнэтам; Павысіць псіхалагічную камфортнасць і вучэбную матывацыю вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; Актывізаваць распрацоўку інтэрактыўных заданняў для патрэб спецыяльнай адукацыі творча працуючымі настаўнікамі. • •

Навізна і інавацыйнасць • • Упершыню сабраныя інтэрактыўныя заданні сістэматызаваны па накірунках работы з Навізна і інавацыйнасць • • Упершыню сабраныя інтэрактыўныя заданні сістэматызаваны па накірунках работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнанга развіцця, што дазваляе настаўніку-дэфектолагу эфектыўна выкарыстоўваць дадзены праект, эканоміць час. Праект (праграмна-метадычны комплекс) складаўся як электронны сродак навучання на дыску, аднак у апошні момант прынята рашэнне размясціць яго ў інтэрнэце, каб ім маглі карыстацца як настаўнікік, так і дзеці. Размяшчэнне праекта ў інтэрнэце дазваляе зрабіць яго даступным для ўсіх зацікаўленых; плануецца, што настаўнікі змогуць размяшчаць на ім асабіста распрацаваныя заданні. Складальнікі і распрацоўшчыкі імкнуцца і накіроўваюць іншых удзельнікаў праекта на распрацоўку заданняў перш за ўсё для патрэб беларускамоўнай адукацыі.

Змест • • • Дайджаст складзены з інтэрактыўных заданняў (больш 40), распрацаваных педагогамі ДУА Змест • • • Дайджаст складзены з інтэрактыўных заданняў (больш 40), распрацаваных педагогамі ДУА «Шчомысліцкая СШ» , а таксама з заданняў, якія свабодна распаўсюджваюцца ў Інтэрнэце, прызначаных для правядзення карэкцыйна-развіваючых, а таксама агульнаадукацыйных заняткаў з вучнямі з АПФР. Вучэбныя заданні сістэматызаваны па разделах: 1. Вучымся думаць 2. Вучымся гаварыць і чытаць 3. Вучымся бачыць 4. Вучымся арыентавацца 5. Вучымся лічыць 6. Развіваем памяць У сёмым раздзеле змешчаны заданні, якія могуць быць выкарыстаны для адпачынку ад вучэбнай дзейнасці, а таксама для правядзення фізкультхвілінкі.

Блокі праекта Галоўная старонка дайджаста прадастаўляе навігацыю па раздзелах праекта Галоўная старонка раздзела «Вучымся Блокі праекта Галоўная старонка дайджаста прадастаўляе навігацыю па раздзелах праекта Галоўная старонка раздзела «Вучымся думаць» з заданнямі на развіццё мыслення

Блокі праекта Блокі праекта

Прыклады заданняў Прыклады заданняў

Прыклады заданняў Прыклады заданняў

Прыклады матэрыялаў, размешчаных у раздзеле «Адпачнём і паіграем» Анімацыі, якія выкарыстоўваюцца для актывізацыі ўвагі, Прыклады матэрыялаў, размешчаных у раздзеле «Адпачнём і паіграем» Анімацыі, якія выкарыстоўваюцца для актывізацыі ўвагі, павышэння вучэбнай матывацыі і рэалізацыі выхаваўчага аспекту заняткаў (настаўнік акцэнтуе ўвагу на тое, што індывідуальнасць кожнага чалавека – гэта жыццёвая і сацыяльная каштоўнасць).

Выкарыстаныя крыніцы Дайджаст складзены з флэш-праграм для навучання і карэкцыі, распрацаваных педагогамі ДУА «Шчомысліцкая Выкарыстаныя крыніцы Дайджаст складзены з флэш-праграм для навучання і карэкцыі, распрацаваных педагогамі ДУА «Шчомысліцкая СШ» (з выкарыстаннем калекцыі кліпаў на вэб-вузле Office Online), у тым ліку з матэрыялаў, размешчаных на бясплатных інтэрнэт-рэсурсах: • • • http: //office. microsoft. com/ http: //profismart. ru/web/ http: //www. mnoga. net/all_for_kids/ http: //gameflasher. ru/mini-games. html http: //ejforia. net/flash/ http: //mirskazki. com. ua/ http: //www. dowladssoft. ru/ http: //moyaradost. ru/ http: //www. babylessons. ru/

Тэхнічныя патрабаванні • • Сайт праекта размешчаны па адрасе: http: //shom-urok 1. narod. ru/ Тэхнічныя патрабаванні • • Сайт праекта размешчаны па адрасе: http: //shom-urok 1. narod. ru/ Пры распрацоўцы праекта выкарыстаны праграмы Adobe Flash Professional CS 5, Macromedia Flash, Macromedia Dreamweaver. Сісітэмныя патрабаванні: • ОС Microsoft Windows (98, Me, 2000, XP, Vista). • Працэсар ад P-166 МГц. • 128 Мб аператыўнай памяці; 128 Мб відэпамяці. • Разрашэнне відеа - ад 1024 х768 (не меньш 800 х600). • Internet Explorer 7. 0 ці іншы інтэрнэт браўзер, які падтрымоўвае інтэграцыю з Adobe Flash Player (праграма павінна быць устаноўлена на камп’ютар). • Дынамікі ці навушнікі для праслухоўвання тэкстаў і гукаў. Праект не патрабуе інсталяцыі на камп’ютар (у інтэрнэце заданнямі можна карыстацца on-line без рэгістрацыі ці скачаўшы на персанальны камп’ютар ўвесь сайт па спецыяльнай ссылцы, размешчанай ў раздзеле ў дайджасту).

Заключэнне • • • Дыдактычная каштоўнасць праекта заключаецца ў магчымасці рэалізацыі задач карэкцыйнай работы Заключэнне • • • Дыдактычная каштоўнасць праекта заключаецца ў магчымасці рэалізацыі задач карэкцыйнай работы і развіцця асобы вучня, ён можа сістэмна выкарыстоўвацца для арганізацыі вучэбнай і карэкцыйнай дзейнасці. Выкарыстанне праекта павышае даследчую актыўнасць вучняў, што павялічвае яе дыдактычную значнасць. Заданні дайджаста дазваляюць стварыць гульнёвыя сітуацыі, якія найбольш прымальныя для дзяцей з АПФР, і ў якіх можа быць рэалізавана імкненне вучняў да актыўнай пазнавальнай (у тым ліку самастойнай) дзейнасці. Трэба адзначыць даступнасць рэсурса, ім можна карыстацца праз інтэрнэт, зайшоўшы на старонку праекта, ці з персанальнага камп’ютара (спецыяльнай інсталяцыі не патрабуецца). Рэсурс можа выкарыстоўвацца як з падачы педагогаў ці бацькоў, так і самім вучнем. Праект мае зручную, зразумелую навігацыю.