05.05.2017 Факультэт iнфармацыйна-даументных камунiкацый БДУ культуры i мастацтваў
05.05.2017 Факультэт iнфармацыйна-даументных камунiкацый БДУ культуры i мастацтваў ДАКУМЕНТ ЯК СIСТЭМНЫ АБ’ЕКТ В.А.Касап
05.05.2017 Генезiс i сутнасць паняцця «дакумент» Асноўныя пытаннi Азначэнне паняцця «дакумент» Прызнакi i ўласцiвасцi дакумента Суадносiны паняццяў «дакумент i кнiга» Функцыi дакумента
05.05.2017 ГОСТ Р 511441–98. Делопроизводство и архивное дело.Термины и определения –. Введ. – 1.01. 98.–М.: Изд-во стандартов, 1998. – 9 с. ISO 5127/2-83. Документация и информация: Словарь терминов. Ч.2: Традиционные виды документов.– Введ.15.12.83; Пер. с фр. – Киев, 1987.– 26 с. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб.пособие / Н.Б.Зиновьева. – М.: Профиздат, 2001. – С.75–112. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – 8-е изд., перераб. и доп. – Киев: Знання, 2007. – С.119–138. Ларьков, Н.С. Документоведение: учеб. пособие / Н.С. Ларьков. – М.:Восток-Запад, 2006. – С.38– 53. Дадатковая літаратура: Касап. В.А. Дакументазнаўства:вучэб.-метад. дапаможнiк /В.А. Касап.–Мн.: БДУ культуры i мастацтваў.–2007.–С.4–5. Столяров, Ю.Н. Соотношение книги с иными видами документов / Ю.Н.Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Вып. 58. – С. 67–79. Столяров, Ю.Н. Теория относительности документа / Ю.Н.Столяров // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – № 7. – С.73–78. Плешкевич, Е.А.Определение функций документа / Е.А.Плешкевич // Науч. и техн. б-ки, 2006. – № 6. – С. 46–49. Асноўная лiтаратура
Паходжанне Дакумент з’явiўся як дадатковы сродак зносiн людзей у дапаўненне гукавай мове Iнфармацыя фiксуецца знакамi - знакамi знакамi- знакамi- знакамi сiмваламi пiсьма выявамi гукамi штучнай мовы Наяўнасць iнфармацыi ў дакуменце – гэта адзiн з сiстэмных элементаў.
Iнфармацыя фiксуецца на розных матэрыяльных носьбiтах Пергаменце камянях, паперы, плёнцы, дысках i iнш. ДАКУМЕНТ ФIКСУЕ ЎСЕ САЦЫЯЛЬНЫЯ ДЗЕЯННI ЛЮДЗЕЙ
Этымалогiя паняцця Паходжанне тэрмiна– лацiнскае, ад слова documentum–што значыць доказ, пасведчанне. Блiзкiя па змесце тэрмiны: docere( вучыць),doctor ( вучоны ) маюць адзiны корань. Упершыню тэрмiн ў яго прафесiным гучаннi (для СIДК) пачалi выкарыстоўваць П.Атле i А. Лафантэн для абазначэння сукупнасцi матэрыяльных аб’ектаў з запiсанай iнфармацыяй (кнiг, картаграфiчных дакументаў, пласцiнак, рэпрадукцый).
Азначэнне дакумента У вузкiм сэнсе – дзелавая папера У шырокiм сэнсе–матэрыяльны аб’ект з зафiксаванай iнфармацыяй Дакумент СIДК – створаны чалавекам матэрыяльны аб’ект з зафiксаванай iнфармацыяй для яе распаўсюджвання ў прасторы i часе, якi мае рэквiзiты для iдэнтыфiкацыi
Адноснасць паняцця «дакумент»
Дакументы iснуюць у розных сферах дзейнасцi. Азначэнне дакумента звязана з патрэбнасцямi кожнай з iх. Дакумент нясе карысную менавiта для сваiх карыстальнiкаў iнфармацыю.
Дакумент у шырокiм сэнсе - гэта любы матэрыяльны аб’ект, якi служыць для атрымання неабходнай для карыстальнiка iнфармацыi (архiтэктурнае збудаванне, жывёла, кнiга, вiдэакассета). Дакументны статус у СIДК маюць толькi тыя формы матэрыялiзаванай iнфармацыi, якiя першапачаткова стваралiсь як дакументы (кнiга, часопiс, кассета, рэпрадукцыя i iнш.). ST ISO 5127–2001: Дакумент – гэта зафiксаваная iнфармацыя/матэрыяльны аб’ект, якiя з’яўляюцца адзiнкамi ў дакументацыйным працэсе.
Сiстэмныя элементы дакумента – стабiльная матэрыяльная форма носьбiта (не снег, не марожанае) Матэрыяльная канструкцыя (форма) носьбiта мае значэнне надзейнага сродку захавання iнфармацыi. Яна павiнна быць зручнай для захавання, транспарцiроўкi, выкарыстання. Напрыклад, форма кодэкса ў кнiзе, форма скрутку кiна- вiдэа- дакументаў на плёнцы. – наяўнанасць зафiксаванай iнфармацыi Iнфармацыя– гэта звесткi, веды, даныя, прызначаныя для перадачы ў працэсе камунiкацыi. Iнфармацыя ў дакуменце СIДК мае адметныя рысы: семантычнасць (зместавасць); з’яўляецца носьбiтам сацыяльнай iнфармацыi, створанай чалавекам для выкарыстання ў грамадстве; перадаецца дыскрэтна ў выглядзе завершанага паведамлення; кадзiруецца знакамi, што дазваляе яе зразумець праз дэкадзiраванне.
–выкарыстанне ў сацыяльнай камунiкацыi (функцыянальная прызначанасць) Дакументы выкарыстоўваюцца ў прафесiйнай, непрафесiйнай (адпачынкавай, аматарскай), навуковай, вучэбнай дзейнасцi, пры павышэннi квалiфiкацыi, i з iншымi мэтамi. Гэта адбываецца як праз арганiзаваныя структуры доступу да iнфармацыi – iнфармацыйныя сiстэмы: бiблiятэкi, музеi, архiвы, iнфармацыйныя цэнтры; так i праз уласныя iнфармацыйныя сховiшчы i сiстэмы ў тым лiку, Интэрнэт.
–наяўнасць элементаў для iдэнтыфiкацыi (назвы, аўтара, кiм i калi створаны, да якога класса, роду, тыпу прадметаў належыць, дзе быў знойдзены i iнш). Элементы для iдэнтыфiкацыi выкарыстоўваюцца пры стварэннi iнфармацыйна-пошукавых сiстэм: каталогаў, iдэнтыфiкатараў, рэестраў, спiсаў i iнш. Дакумент з’яўляецца сiстэмным аб’ектам, паколькi мае элементы, звязаныя памiж сабой ў адзiнае цэлае. Без кожнага з iх аб’ект не будзе iснаваць у якасцi дакумента.
Уласцiвасцi дакумента
Функцыi дакумента Функцыя дакумента– гэта яго грамадская роля, прызначэнне, мэта. Г.М. Швецова-Водка: камунiкатыўная–сацыяльная–iнфармацыйная Н.Б. Зiнов’ева: агульныя функцыi (сацыяльная, iнфармацыйная, камунiкатыўная) i спецыяльныя функцыi (прававая, пазнавальная, навучання i iнш.) Н.С. Ларкоў: сутнасныя функцыi (замацавання iнфармацыi,камунiкатыўная, захавання iнфармацыi, функцыя гiстарычнай крынiцы, культурная) i прыкладныя функцыi (кiравання, улiку, выхаваўчая, палiтычная i iнш.) Н.М. Кушнарэнка: галоўная функцыя(захаванне i перадача iнфармацыi), агульныя функцыя (iнфармацыйная, камунiкатыўная, кумулятыўная) i спецыяльныя функцыя(кiравання, выхаваўчая, эстэтычная, агульнакультурная i iнш.) Я.А. Плешкевiч :знешнiя функцыi (камунiкатыўная, культурная, гiстарычнай крынiцы), сiстэмныя функцыi (прававая, кiравання, пасведчання) Функцыi дакумента– гэта яго знешнiя ўласцiвасцi, звязаныя з задавальненнем камунiкатыўных патрэбнасцей грамадства.
Падыходы да азначэння кнiгi: грунтуюцца на матэрыяльна-канструктыўнай форме кнiгi разглядаюць кнiгу з пункту гледжання яе зместу, як духоўную з’яву комплексны падыход, у межах якога кнiга разглядаецца ў адзiнстве зместу i матэрыяльна-канструктыўнай формы Кнiга – гэта аб’ект, якi характэрызуецца адзiнствам зместу, семiятычнай i матэрыяльна-канструктыўнай формы. Кнiга – гэта адзiн з вiдаў дакументаў, дакумент тэкстава-выяўленчы, апублiкаваны цi электронны, якi мае шырокае распаўсюджанне ў грамадстве. Лiтаратура – сукупнасць дакументаў, аб’яднаных адзiнствам зместа, цi мэтавым i чытацкiм прызначэннем: медыцынская лiтаратура,навуковая лiтаратура, дзiцячая лiтаратура, мастацкая лiтаратура. Выданне – гэта дакумент, якi прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую апрацоўку, мае выхадныя даныя i прызначаны для распаўсюджвання ў грамадстве. Публiкацыя – дакумент, даступны для масавага выкарыстання, даступны публiке. Суадносiны паняццяў «дакумент» i «кнiга»
48-prezentaciya_dokument_kak_obyekt_dokumentovedeniya.ppt
- Количество слайдов: 17